Адрес: 211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Телефон: (02135) 55347
Горячая линия: (02135) 55296
У рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўзмацнілі прафілактычную працу з насельніцтвам.
Пры наведванні домаўладанняў работнікі МНС асаблівую ўвагу звяртаюць на стан пячнога ацяплення і электраправодкі ў домаўладаннях, недапушчальнасці захоўвання пажаранебяспечных матэрыялаў на гарышчах дома. Распавядаюць пра тое, як зберагчы сваё домаўладанне ад пажараў, правілы эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў, а таксама ў чарговы раз расказваюць пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама прадстаўнікі МНС нагадваюць прысутным патрабаванні пажарнай бяспекі для жылых дамоў і прылеглых да іх тэрыторый. Акцэнтуюць увагу на тым, што з надыходам асенне-зімовага перыяду часта прычынай узнікнення пажараў з'яўляецца парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі і заклікаюць грамадзян не адкладаць рамонт электраправодкі, пячнога ацяплення на будучыню, а загадзя падумаць аб сваёй бяспецы і бяспецы блізкіх.