back_pattern
Рус

Адрес:   211117, г.Сенно, ул. К.Маркса, 2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Телефон:   (02135) 55347

Горячая линия:   (02135) 55296

Парк Трёх Героев Природа Сенненщины Природа Сенненщины Памятник природы Капличка Физкультурно-спортивный комплекс Парк Трёх Героев Озеро Сенненское Канатный городок в парке 40-летия Победы г.Сенно Дворец торжественных обрядов и фонтан "Влюблённые" ЗАГС и фонтан Влюблённые
Парк Трёх Героев

Новости района

16 января 2017

Па-здароваму выдатна. Работнікі Сенненскага ТЦСАН адзначылі сваё прафесійнае свята па-спартыўнаму

Нават анамальныя маразы не перашкодзілі супрацоўнікам аддзяленняў сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі, сацдапамогі на даму Сенненскага ТЦСАН адзначыць сваё прафесійнае свята па-спартыўнаму і на свежым паветры.

Гасцямі мерапрыемства, прысвечанага Дню сацыяльнага работніка, што адбылося 5 студзеня ўБагушэўску, сталі сацработнікі, супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту.

Многія з іх, акрамя таго, з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і членамі мясцовай ініцыятыўнай групы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «БАКС», што дзейнічае на базе аддзялення сацададаптацыі і рэабілітацыі. Не выпадкова, што ўдзельнікі мерапрыемства вырашылі ў гонар свята ўдарыць паходам з палкамі для сканджынаўскай хадзьбе па сцежцы здароўя (на здымку). Яму папярэднічаў майстар-клас па гэтым папулярным сёння відзе фізічнай актыўнасці.

Пасля прагулкі па заснежаным лесе ўсіх прысутных чакаў аганёк «Клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы», падчас якога гучалі віншаванні ў адрас сацработнікаў. Не абыйшлося і без ўручэння падарункаў. А займальныя гульні, конкурсы ды віктарыны канчаткова сагрэлі і развесялілі прысутных. Аднак на гэтым вулічныя гулянні не скончыліся. У двары ўдзельнікаў мерапрыемства чакала незвычайная калядная “забава” — выпяканне бліноў па старажытным рэцэпце — на калодзе.

Вольга БАНДАРЭВІЧ. http://www.senno.by

Деловое сотрудничество
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы
back_pattern