кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

2025 — Год добраўпарадкавання
80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
80-годдзе вызвалення Віцебскай вобласці
Рэспубліканскі маладзёжны кірмаш вакансій 2025
100 гадоў утварэння органаў гандлю Беларусі

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, а таксама трэціх асоб

У адпаведнасці з артыкуламі 10, 11 і 111 закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З ”Аб асновах адміністрацыйных працэдур“: 

Зацікаўленыя асобы маюць права:

* звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;

* бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;

* атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

* прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;

* знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяваў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайны, якая абаронена законам;

* атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);

* адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

* абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

* адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

* ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Зацікаўленыя асобы абавязаны:

* ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;

* прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;

* уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

* своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змене месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

* выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.

Трэція асобы маюць права:

* атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;

* знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай або іншай тайны, якая абаронена законам;

* адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;

* абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;

* адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;

* ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.

Трэція асобы абавязаны:

* ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у адносінах да такіх работнікаў;

* выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.