Новыя тралейбусы мадэлі 32100D з аўтаномным ходам выйдуць на маршруты Віцебска. Яны аснашчаны сістэмай відэанагляду, зарадкамі для мабільных тэлефонаў, кандыцыянерамі і сувяззю з вадзіцелем. У транспарце ёсць месцы для інвалідаў-калясачнікаў. Прасторны салон разлічаны на перавозку больш як 80 пасажыраў, уключаючы маламабільных грамадзян.