back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Аддзел землеўпарадкавання

Аддзел землеўпарадкавання Сенненскага райвыканкама

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К. Маркса, 2

Рэжым працы: панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00

Прыём заяў па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур аддзелам землеўпарадкавання ажыццяўляецца штодзень у працоўны час.

Кансультацыя грамадзян і юрыдычных асоб па пытаннях землекарыстання ажыццяўляецца штодзень у працоўны час.

Кіраўніцтва аддзела

Пасада

 

Прозвішча, Імя, імя па бацьку

 

№ службовага тэлефона

 

Начальнік

 

Красавіна Таццяна Мікалаеўна

5-72-15

 

Намеснік начальніка

 

Сапрыка Наталля Васільеўна

 

5-56-67

 

Галоўны спецыяліст

 

Міхалінская Кацярына Раманаўна

5-56-67

 

Галоўны спецыяліст

 

Беруліна Святлана Уладзіміраўна

5-56-67

 

Інспектар

 

Абрамовіч Аліна Кірылаўна

5-56-67

 

 

Кіраўнікі дзяржаўных землеўпарадкавальных органаў

Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь

г. Мінск, зав. Чырвоназорны, 12; e-mail: info@gki.gov.by

Старшыня - Матусевіч Дзмітрый Феафановіч, тэл. +375(17) 288-10-19

Першы намеснік старшыні - Броўкін Пётр Мікалаевіч, тэл. +375(17) 284-97-93

Намеснік старшыні - Бабёр Мікалай Паўлавіч, тэл. 8-(017) 284-69-42

Упраўленне землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

г. Віцебск, вул. Праўды, 18; e-mail: vitoblzem@tut.by

Начальнік - Лявянкоў Ігар Іванавіч, тэл. 8-(0212) 68-68-76

асабісты прыём грамадзян - 1-ы, 3-і аўторак месяца з 08.00 да 14.00

Тэлефон «гарачай лініі» упраўлення землеўпарадкавання Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта - 8-(0212) 68-68-77 

 

Аддзел землеўпарадкавання з'яўляецца структурным падраздзяленнем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (далей райвыканкам).

У сваёй дзейнасці аддзел кіруецца дзейнымі заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, рашэннямі і распараджэннямі старшынь Віцебскага абласнога і Сенненскага раённага выканаўчых камітэтаў, рэгламентам райвыканкама і Палажэннем аб аддзеле землеўпарадкавання.

Асноўныя задачы

Асноўнымі задачамі аддзела землеўпарадкавання з'яўляюцца:

рэалізацыя функцый дзяржаўнага рэгулявання ў галіне зямельных адносін;

ахова і рацыянальнае выкарыстанне зямель.

Функцыі

У адпаведнасці з асноўнымі задачамі аддзела землеўпарадкавання:

ажыццяўляе дзяржаўны кантроль за выкарыстаннем і аховай зямель, кантроль за правядзеннем і якасцю землеўпарадкавальных, зямельна-кадастравых работ;

разглядае матэрыялы па адабранні і прадастаўленні, перадачы зямельных участкаў, прадаўжэнні тэрмінаў карыстання зямельнымі ўчасткамі, змяненні межаў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, праводзіць пры неабходнасці дадатковыя ўзгадненні з зацікаўленымі асобамі і з праектам рашэння ўносіць іх на разгляд райвыканкама;

разглядае матэрыялы па спыненні правоў на зямельныя участкі па падставах, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, і з праектам рашэння ўносіць іх на разгляд райвыканкама;

правярае выкананне фізічнымі і юрыдычнымі асобамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні выкарыстання і аховы зямель;

забяспечвае прадастаўленне падатковым органам звестак аб самавольна занятых і несвоечасова вернутых зямельных участках;

удзельнічае ў разглядзе зямельных спрэчак і ўносіць на разгляд райвыканкама праекты рашэнняў па іх урэгуляванні;

забяспечвае вядзенне маніторынгу зямель, вядзе дзяржаўны зямельны кадастр, фарміруе адзіны дзяржаўны банк даных аб зямельных рэсурсах Сенненскага раёна;

забяспечвае сістэматычнае выяўленне зямель, якія не выкарыстоўваюцца і нерацыянальна выкарыстоўваюцца, ва ўстаноўленым парадку ўносіць на разгляд сельсаветам, райвыканкама прапановы па іх пераразмеркаванню;

арганізуе, у тым ліку па даручэннях Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь і прапановах райвыканкама, правядзенне работ па ўстанаўленні (аднаўленні) на мясцовасці граніц адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, зямельных участкаў уласнікаў, землеўладальнікаў, землекарыстальнікаў, арандатараў і іх тэхнічным. , складанню працоўных праектаў, звязаных з выкарыстаннем і аховай зямель;

уносіць у Віцебскі абласны выканаўчы камітэт прапановы па выкананні праектна-пошукавых, навукова-даследчых і праектна-эксперыментальных работ, звязаных з правядзеннем землеўпарадкавання, ажыццяўленнем маніторынгу зямель, выкарыстаннем і аховай зямель на тэрыторыі Сенненскага раёна;

узгадняе ў межах сваёй кампетэнцыі праекты на меліярацыйныя, культуртэхнічныя работы і іншыя праекты, звязаныя з выкарыстаннем і аховай зямель, і з праектам рашэння ўносіць на разгляд райвыканкама схемы і праекты землеўпарадкавання;

складае і прадстаўляе ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт штогадовыя справаздачы аб наяўнасці і размеркаванні зямель, дзяржаўным кантролі за выкарыстаннем і аховай зямель, рэкультывацыі парушаных зямель, зняцці і выкарыстанні ўрадлівага слоя глебы;

прымае ўдзел у прыёмцы работ па рэкультывацыі парушаных зямель, меліярацыйных, культуртэхнічных і іншых работ па асваенні і паляпшэнні зямель;

забяспечвае захоўванне землеўпарадкавальных спраў;

арганізуе ў межах сваёй кампетэнцыі навукова-тэхнічнае і эканамічнае супрацоўніцтва па пытаннях аховы, рацыянальнага выкарыстання зямель, землеўпарадкавання, дзяржаўнага зямельнага кадастра;

разглядае ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку звароту фізічных і юрыдычных асоб у галіне зямельных адносін, праводзіць прыём грамадзян;

разглядае па даручэннях Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта і прапановах райвыканкама праекты нарматыўных прававых актаў і дае па іх заключэнні;

прымае ўдзел па выкананні рэспубліканскай, абласной і раённай праграм па навядзенні парадку на тэрыторыі Сенненскага раёна;

выконвае іншыя функцыі, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern