У Музеі гісторыі прыватнага калекцыянавання 7 мая ў 15.00 адкрыецца выстава ваенна-патрыятычных клубаў, атрадаў і школьных музеяў Віцебскай вобласці "Мы гэтай памяці верныя", прысвечаная 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.