Дні моладзі стартавалі на XXXIV Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з патрыятычнай акцыі - шэсця "Марш пераможцаў". Каля мемарыяльнага комплексу ў гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны адбылося ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства.