1 кастрычніка ў дзяржаўнай службе занятасці Віцебска ў рамках рэспубліканскага кірмашу прайшоў маштабны кірмаш вакансій для асоб "сярэбранага" ўзросту і людзей з інваліднасцю, якія маюць прафесійныя і працоўныя рэкамендацыі. У кірмашы прынялі ўдзел каля 20 вядучых прадпрыемстваў і ўстаноў Віцебска, якія прадставілі больш за 100 вакансій. Сярод прапаноў - варыянты з няпоўным рабочым днём і часовым працаўладкаваннем.