100-ы, юбілейнай сезон артысты Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа адкрылі 21 верасня легендарным спектаклем "Несцерка". Упершыню гэта камедыя была пастаўлена 18 мая 1941 года, у кастрычніку 2006 года спектакль быў абноўлены. На вялікую сцэну сыграць гэты знакаміты спектакль выйшаў увесь Коласаўскі тэатр. Галоўную ролю адыграў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Пётр Ламан.