кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах Беларусі<br />

06.08.2024

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах Беларусі<br />

Абмежаванні на наведванне лясоў уведзены практычна ва ўсіх раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на інтэрактыўную карту Мінлясгаса.

Наведванне лясоў абмежавана ва ўсіх раёнах Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Жоўтым колерам адзначана большасць лясоў астатніх раёнаў. Да наведвання дазволены лясы ўсяго 9 раёнаў краіны - Астравецкага, Зэльвенскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, а таксама лясы Брагінскага, Ельскага, Мазырскага, Нараўлянскага і Хойніцкага раёнаў Гомельскай вобласці.

На працягу дня ў сувязі са зменлівым надвор'ем у краіне сітуацыя можа мяняцца. Атрымаць даныя аб прынятых мерах абмежавальнага характару можна на афіцыйным сайце ведамства.

БелТА