Традыцыйны восеньскі кірмаш пройдзе ў Сянно 25 верасня<br />
Удзел у кірмашы прымуць установы раёна, арганізацыі прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання. Пакупнікам прапануюць шырокі асартымент агародніны ўраджаю 2021 года, саджанцаў, мінеральных угнаенняў, прадукцыі ўласнай вытворчасці. Усё гэта і многае іншае можна будзе набыць па даступных цэнах. Кірмаш будзе праходзіць з 9.00 да 14.00.