кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня

22.04.2022

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна! Прыміце самыя шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня

У гэтыя ўрачыстыя дні сэрца кожнага верніка адкрываецца насустрач цудоўнай вестцы аб Хрыстовым Уваскрэсенні, дзякуючы якому ў нас з новай сілай абуджаюцца вера, любоў і надзея, з'яўляецца імкненне да будавання і добрых спраў.
Гэты душэўны ўздым дае нам сілы дапамагаць тым, хто мае патрэбу ў чалавечым цяпле, абароне, ежы і прытулку.
Няхай хрысціянскія дабрадзейнасцi і надалей будуць духоўным шчытом нашага народа і роднай Беларусі. Няхай радасць велікодных дзён напаўняе душы мудрасцю, адзінствам і згодай.

Жадаем вам моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.

З павагай,
Старшыня Сенненскага райвыканкама І.А.Мароз
Старшыня раённага Савета дэпутатаў М.М.Вілюга