кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На Сенненшчыне прайшла акцыя «Каляды прыходзяць да кожнага»

16.01.2023

На Сенненшчыне прайшла акцыя «Каляды прыходзяць да кожнага»

Акцыя «Каляды прыходзіць да кожнага», якая традыцыйна стартуе напярэдадні святкавання Старога Новага года, добра вядома на Сенненшчыне.

Яе ініцыятары - раённыя арганізацыі грамадскіх аб'яднанняў «Белая Русь», «Беларускі саюз жанчын», «Беларускі фонд міру», ветэранская арганізацыя. У гэтым годзе рэалізацыя дабрачыннага праекта праходзіла ў рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы». Прадуктовыя наборы, а таксама рэчы першай неабходнасці былі перададзены ў бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Янова, Машканы, г.п. Багушэўск.
https://www.senno.by/?p=45696