кантакты
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

22 красавіка 2022 года на базе ДСПУ «Сенненскі дзіцячы дом» праведзены выязны семінар дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Сенненскага раёна на тэму: «Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі»<br />

22.04.2022

У семінары прынялі ўдзел: намеснік начальніка аддзела па адукацыі Панушкіна С.Я., метадыст ДУ «Сенненскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Грабнёва І.В.

Для гасцей дырэктарам дзіцячага дома Броўка А.С. праведзена экскурсія па ўстанове. Кіраўніцтва падзялілася вопытам работы па стварэнню камфортнага асяроддзя ва ўстанове. Увазе гасцей прадстаўлены:

- Прэзентацыя працы аб'яднання па інтарэсах «Хатняя кулінарыя» – майстар-клас «Канапэ па-Сенненску»;

- Фрагмент навучальнага занятка вытворчага навучання па прафесіі швачка 2 разраду «Выраб фартуха», азнаямленне з вырабамі швейнай майстэрні;

- Фрагмент навучальнага занятка вытворчага навучання па прафесіі сталяр 2 разраду «Выраб табурэта», азнаямленне з вырабамі сталярнай майстэрні.

У рамках контуру правядзення семінара разгледжаны пытанні падрыхтоўкі і правядзення выпускных экзаменаў.