Абнаўленне галоўнай сцэны канцэртнай залы "Віцебск" завяршаецца ў абласным цэнтры. Спецыялісты праводзяць мантаж новага абсталявання. На змену механічнаму прыйшло найноўшае лічбавае, якое дазволіць хутка ўсталёўваць і змяняць дэкарацыі, рэалізоўваць любыя мастацкія і рэжысёрскія задумкі. Рэканструкцыя завяршылася і на малой сцэне канцэртнай залы.