Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
У Беларусі вызначылі, якія арганізацыі будуць праводзіць аналіз насення лясных раслін. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі ад 5 снежня 2023 года нумар 14, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
У пералік уключаны Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, Глыбоцкі і Івацэвіцкі доследныя лясгасы, Горацкі і Шчучынскі лясгасы.
Аналізу падлягае насенне ўсіх лясных раслін, вытворчасць якіх ажыццяўляецца для выкарыстання і (або) рэалізацыі ў мэтах размнажэння лясных раслін.
Пастанова ўступае ў сілу з 23 студзеня 2024 года.