back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны рэспублікі

23 кастрычніка 2023

У Беларусі пачалі вырабляць новую марку легкавых аўтамабіляў

У Беларусі пачалі вырабляць новую марку легкавых аўтамабіляў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па пытанні ўдасканалення сістэмы планавання і кантролю за рэалізацыяй стратэгічных праектаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час урачыстага адкрыцця завода "БЕЛДЖЫ" ў лістападзе 2017 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго мара - вырабляць у Беларусі ўласны легкавы аўтамабіль - ажыццявілася. З гадамі на заводзе істотна вырас узровень лакалізацыі, значна павялічыліся аб'ёмы вытворчасці. Сёння можна з упэўненасцю гаварыць, што беларускі Geely стаў сапраўды народным аўтамабілем.

"Сёння ўжо чарга за Geely. І прыгожыя аўтамабілі знешне, і якасныя. Праўда, я цяпер Пархомчыка са Снапковым душу па поўнай, каб яны (напрамкі. - Заўвага БЕЛТА) далей развіваліся. Мы ўжо сёння замахнуліся не на 30-40 тыс. аўтамабіляў у год, а на 120 тыс.", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што ў Беларусі маюць намер стварыць вытворчасць у супрацоўніцтве з кітайскай "ФАВ Груп". Найбольш вядомы брэнд карпарацыі - легкавы аўтамабіль Hongqi ("Хунці" - перакладаецца як "чырвоны сцяг").

"У бліжэйшы час пакажам народу. Пачалі новую марку аўтамабіляў вырабляць. Вось бачыце, як жыццё павярнулася: аўтамабілі запатрабаваны. І Geely займае першае месца па продажах у Беларусі ўжо. У Расіі моляцца, просяць: "Прадайце". Чэргі з'явіліся. Калі такое было? Гэта сведчыць аб тым, што трэба гэтым займацца. І трэба бачыць перспектывы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелТА

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern