back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны вобласці

20 снежня 2023

Тэхнікі вырабу дамашняга тэкстылю прадставiлi майстры народных рамёстваў на выставе ў Віцебску

У Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці (АМЦНТ) адкрылася выстава "У роднай хатцы на сцяне, на вакне". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Апошняя, чацвёртая частка праекта "У роднай хатцы", дзе майстры народных рамёстваў з усёй Віцебскай вобласці прадстаўляюць свае творы ў традыцыйным стылі, прысвечана ўпрыгажэнням сцен і вокнаў. У экспазіцыі прадстаўлены бытавыя рукатворныя рэчы, створаныя за апошнія 10 гадоў супрацоўнікамі дамоў і цэнтраў рамёстваў паўночнага рэгіёна. У іх адлюстраваны мясцовыя асаблівасці розных тэхнік стварэння дамашняга тэкстылю. Гэта ручное ўзорнае ткацтва на ткацкім станку, пляценне, вязанне, шыццё з абрэзкаў тканіны, вырабы з набіўнымі малюнкамі і шмат іншага.

У выставачнай зале АМЦНТ наведвальнікі змогуць убачыць шторы, фіранкі, дываны і дыванкі, ручнікі. "Як мы звычайна ўяўляем сабе старадаўнюю хату? Гэта чырвоны кут з абразамі, упрыгожаны тканымі ручнікамі, невялікія акенцы з фіранкамі, дзіўны дыван. Гэта таксама рэчы, якія ўносілі ўтульнасць у побыт простых людзей. У даўніну яны ствараліся ўручную, з пазітыўнымі думкамі і ў якасці абярэгаў. Праз работы цяперашніх майстроў народных рамёстваў мы знаёмімся з жыццём нашых продкаў, традыцыямі нашай зямлі, што адраджаюцца і захоўваюцца, каб наступныя пакаленні маглі вывучаць іх і беражліва перадаваць з веку ў век", - адзначылі ва ўстанове культуры.

Выставу можна наведаць да 13 студзеня 2024 года.

БелТА

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern