Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
На тэрыторыі рэспубліканскага заказніка "Ельня" ліквідаваны пажар, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.
Дзяржаўная лясная ахова 30 верасня выявіла пажар на тэрыторыі рэспубліканскага заказніка "Ельня". У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічалі каля 40 супрацоўнікаў Дзісенскага лясгаса. Пры тушэнні выкарыстоўваліся 6 мотапомпаў, больш за 1 км напорных пажарных рукавоў. "Складанасць была ў тым, што ачаг узгарання знаходзіўся за 7 км ад бліжэйшых пад'язных дарог. Таму дастаўка абсталявання і інвентару работнікаў лясгаса ажыццяўлялася пры дапамозе балотахода на пнеўматычным ходзе", - расказалі ў прэс-службе.
"Прычынай узнікнення пажару ў заказніку з вялікай доляй верагоднасці можа быць чалавечы фактар. У якасці асноўных версій узнікнення ачагу работнікі, якія прымалі ўдзел у тушэнні пажару, вылучаюць неасцярожнае абыходжанне з агнём з боку рыбакоў (паблізу знаходзіцца возера) або ягаднікаў (у разгары сезон збору журавін - месцы папулярныя сярод грамадзян)", - адзначылі ў Мінлясгасе.
Пажар ліквідаваны. Праводзіцца яго акаравульванне.