back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

2 красавіка 2024

З Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Паважаныя жыхары Сенненскага раёна!

Прыміце віншаванні з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі!

Гэта свята стала для нас сімвалам непарушнага славянскага брацтва і духоўнай роднасці беларусаў і расіян, данінай памяці агульным подзвігам і здзяйсненням, нязменнай салідарнасці нашых краін.

Беларусь і Расія звязаны агульнай шматвяковай гісторыяй: нашы гераічныя народы, як і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, так і сёння, плячом да пляча змагаюцца за мірную будучыню, за права жыць і ствараць на роднай зямлі. Наша сяброўства загартавана часам. І ў гэты перыяд, калі свет перажывае крызіс добрасуседства, наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць. Саюзная дзяржава ўсяляе ўпэўненасць у заўтрашнім дні, гарантуе бяспеку перад выклікамі і пагрозамі сучаснасці.

Жадаем мірнага неба, згоды і дабрабыту, моцнага здароўя і дасягнення пастаўленых мэт! Старшыня Сенненскага раённага
выканаўчага камітэта А.А. Макарэвіч

Старшыня Сенненскага раённага
Савета дэпутатаў М.М. Вілюга

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern