back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

31 студзеня 2023

Пяць сустрэч з жыхарамі Сенненскага раёна, якія хварэюць душой за малую радзіму

Гэта зямля падарыла нямала выдатных людзей. Адной з першых Сенненскі раён праславіла вяскоўка Матрона Маркевіч. У 1917 годзе майстрыца выткала на ручніку арнамент, які стаў неад'емнай часткай Дзяржаўнага флага Беларусі. Тут нарадзіліся першы сакратар ЦК Кампартыі БССР Пётр Машэраў, народная артыстка БССР Зінаіда Канапелька, вядомы скульптар Заір Азгур. Сучасныя жыхары працягваюць пісаць летапіс роднага краю, беражліва захоўваючы слаўныя традыцыі продкаў і перадаючы іх новым пакаленням.


Валянціна Кудраўцава з аграгарадка Ульянавічы 20 гадоў з'яўляецца сацработнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ТЦСАН Сенненскага раёна. Дабрыня, уменне слухаць і разумець - усё як адзін падапечныя пералічваюць галоўныя якасці Валянціны Уладзіміраўны, якая для старых стала за гады працы ці ледзь не самым блізкім чалавекам.


Сабрацца сям'ёй увечары, абмеркаваць за вячэрай, як прайшоў дзень, пабудаваць планы на заўтра. Гэтыя простыя рэчы, нажаль, дадзены не кожнаму дзіцяці. Адчуць сямейнае цяпло хлапчукам і дзяўчынкам, пра якіх забыліся крэўныя бацькі, дапамагаюць прыёмныя. У сям'і Ірыны Свіркоўскай выхоўваецца чацвёра прыёмных падлеткаў — Арцём, Віка, сёстры Аня і Даша.


У Сенненскім раёне няма горадаўтваральных прадпрыемстваў. Затое ёсць прадпрымальнікі, якія не толькі развіваюць уласную справу, але і сваім удзелам і актыўнай жыццёвай пазіцыяй пераўтвараюць жыццё раёна ў лепшы бок. Адзін з іх - дырэктар прыватнага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства «Буд-АС» Сяргей Акулёнак.


Для патомнага аграрыя Аляксея Гарбачова паднімацца на сцэну галоўнага свята хлебаробаў гэтак жа звыкла, як араць зямлю і ўбіраць ураджай. Механізатар сельскагаспадарчай вытворчасці філіяла «Віцебская доследная меліярацыйная станцыя» рэспубліканскага Інстытута меліярацыі не прапусціў ніводнага абласнога свята «Дажынкі», быў адным з пераможцаў рэспубліканскага фестывалю. І нядзіўна, што ад пачатку да заканчэння ўсіх палявых работ ён нязменны герой журналісцкіх рэпартажаў.


Захапленне песняй і народнай творчасцю прывяло повара Любоў Жукоўскую ў культуру амаль 30 гадоў таму. Пра яе з дзяцінства казалі: будзе артысткай. Абедзве бабулі былі пеўчымі ў царкве, адна з іх служыла кухарам у пана. Усе гэтыя гены перадаліся Любові Сцяпанаўне: выдатна гатуе, таленавіта спявае і жыве з Богам у душы.
sb.by

Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern