Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Ад імя Сенненскага раённага выканаўчага камітэта прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём настаўніка, а таксама словы ўдзячнасці за вашу высакародную і добрасумленную працу, адданасць прафесіі, за шчодрасць душы і любоў да дзяцей.
Жыццё заўсёды прад'яўляла да педагога высокія патрабаванні. Але зараз настаўнік павінен быць не толькі прафесійна адукаваны, валодаць найноўшымі сродкамі і методыкамі навучання, але і ўсведамляць сутнасць глыбокіх перамен, якія ідуць у грамадстве. Сёння як ніколі важна навучыць дзяцей самастойна думаць, прымаць рашэнні і несці адказнасць за свой выбар. Наша задача - дапамагчы ім стаць годнымі грамадзянамі сваёй краіны.
У гэты святочны дзень жадаем настаўнікам і ўсім педагагічным работнікам нашага раёна моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і добрага настрою!
З павагай, |
М.М. Вілюга, |