Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2
Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by
Тэлефон: (02135) 5-53-47
Гарачая лінія: (02135) 5-52-96
Старшыня Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Алег МАКАРЭВІЧ дзеліцца меркаваннем:
- Пасяджэнне УНС - гістарычная веха ў развіцці Рэспублікі Беларусь, мерапрыемства, якое аб'яднала ўсіх грамадзян нашай дзяржавы. Значны акцэнт у пачатку форуму быў зроблены Кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнка на тым, што мы, беларусы, павінны шанаваць і памятаць герояў вайны, многія з якіх цаной свайго жыцця дабіліся таго, што мы цяпер жывем у суверэннай, квітнеючай краіне.
Больш за ўсё запомніўся тэзіс Прэзідэнта аб тым, што для дасягнення пастаўленых мэт, у першую чаргу, трэба жаданне і ўменне працаваць. Таму кожны на сваім працоўным месцы павінен прадуктыўна і якасна працаваць.
Пасылы, якія агучваюцца на УНС, безумоўна, з'яўляюцца заснавальнікамі далейшага развіцця Беларусі і будуць ісці толькі на карысць грамадзян нашай краіны.
Дэлегаты Сенненскага раёна прынялі ўдзел у галасаванні па выбарах старшыні, намесніка старшыні і Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.
І зрабілі агульнае фота на памяць з першай беларускай касманаўткай Марынай Васілеўскай.