back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

22 красавіка 2022

22 красавіка 2022 года на базе ДСПУ «Сенненскі дзіцячы дом» праведзены выязны семінар дырэктароў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Сенненскага раёна на тэму: «Аб завяршэнні навучальнага года і правядзенні выпускных экзаменаў ва ўстановах адукацыі»

У семінары прынялі ўдзел: намеснік начальніка аддзела па адукацыі Панушкіна С.Я., метадыст ДУ «Сенненскі раённы вучэбна-метадычны кабінет» Грабнёва І.В.

Для гасцей дырэктарам дзіцячага дома Броўка А.С. праведзена экскурсія па ўстанове. Кіраўніцтва падзялілася вопытам работы па стварэнню камфортнага асяроддзя ва ўстанове. Увазе гасцей прадстаўлены:

- Прэзентацыя працы аб'яднання па інтарэсах «Хатняя кулінарыя» – майстар-клас «Канапэ па-Сенненску»;

- Фрагмент навучальнага занятка вытворчага навучання па прафесіі швачка 2 разраду «Выраб фартуха», азнаямленне з вырабамі швейнай майстэрні;

- Фрагмент навучальнага занятка вытворчага навучання па прафесіі сталяр 2 разраду «Выраб табурэта», азнаямленне з вырабамі сталярнай майстэрні.

У рамках контуру правядзення семінара разгледжаны пытанні падрыхтоўкі і правядзення выпускных экзаменаў.










Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern