back_pattern
Бел

Адрас: 211117, г. Сянно, вул. К.Маркса,2

Е-mail: info@senno.vitebsk-region.gov.by

Тэлефон: (02135) 5-53-47

Гарачая лінія: (02135) 5-52-96

Парк Трох герояў Палац урачыстых абрадаў і фантан "Закаханыя"  Фізкультурна-спартыўны комплекс Парк Трох герояў Прырода Сенненшчыны Прырода Сенненшчыны Возера Сенненскае ЗАГС і фантан "Закаханыя" Помнік прыроды "Каплічка" Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Сянно
Парк Трох герояў

Навіны раёна

20 красавіка 2022

15 красавіка ў Сенненскім раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў XV фестываль «Песня застаецца з чалавекам» работнікаў устаноў адукацыі раёна, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Гэты фестываль стаў юбілейным

Конкурсная праграма сёлетняга фестывалю ўключала 25 нумароў: выступленні харавога калектыву, сямі вакальных груп, дванаццаці салістаў, двух трыо і трох дуэтаў. Як і ў папярэднія гады, многія з канкурсантаў імкнуліся да таго, каб стварыць на сцэне вобраз, які адпавядае выкананай песні. Па-ранейшаму нікога не пакінула абыякавым пастановачная частка конкурсных выступленняў Галіны Луцыковіч і «Дыскатэкі 80-ых», Прыстаўка Алены з ДУА «Багушэўская сярэдняя школа ім. А.Э. Марфіцкага», вакальнай групы «Гармонія» з ДУА «Яслі-сад №2 г.Сянно», вакальнай групы «Свае дзяўчынкі» з Сенненскага РЦДіМ, вакальнай групы «Мелодыя» з ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно ім. З.І. Азгура», вакальнай групы «Івушкі» ДСПУ «Сенненскі дзіцячы дом». Выступленні танцавальных груп, якія суправаджаюць салістаў, былі ўражваючымi. Па-сапраўднаму складаным стала вызначэнне пераможцаў сярод салістаў, бо было шмат яркіх, запамінальных, па-сапраўднаму таленавітых выступаў. Выклікалі захапленне касцюмы выканаўцаў, многія з якіх былі выкананы рукамі выканаўцаў.

Па рашэнні журы месцы размеркаваліся наступным чынам:

Сярод вакальных гуртоў:

1 месца

Вакальная група «Гармонія» (ДУА «Яслі-сад №2 г.Сянно»),

Вакальная група ДУА «Ходцаўская ЯССШ»,

Вакальная група «Івушкі» ДСПУ «Сенненскі дзіцячы дом»,

Вакальная група «Свае дзяўчынкі» ГУДА «Сенненскі РЦДіМ»;

2 месца

Вакальная група ДУА «Машканская ЯССШ ім. А.К.Гараўца»;

3 месца

Вакальная група «Мелодыя» (ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Сянно ім. З.І.Азгура»).

Сярод дуэтаў, трыо:

1 месца

Дуэт А. Распорскай і Ю. Шман (ДУА «Ходцаўская ЯССШ»),

Трыа Н. Ткачэнка, В. Цыва і С. Кнацько (ГУДА «Сенненскі РЦДіМ»);

2 месца

Дуэт Т. Яцко і А. Бабкова (ДУА «Яноўская ЯСБШ імя Н.Л. Цурана»);

3 месца

Трыа І. Стайнавай, В. Мінічук, В. Калымага (ДУА «Беліцкая ЯССШ»),

Дуэт Г. Луцыковіч і С. Багданавай (ДУА «Студзёнкаўская ЯССШ імя П.Л. Бабака»)

Сярод салістаў:

1 месца

Ткачэнка Ніна (ГУДА) «Сенненскі РЦДіМ»),

Самарына Таццяна (ДУА «Ходцаўская ЯССШ»),

Луцыковіч Галіна (ДУА «Студзёнкаўская ЯССШ ім. П.Л. Бабака»),

Распорская Анастасія (ДУА «Ходцаўская ЯССШ»),

Прыстаўка Алена (ДУА «Багушэўская сярэдняя школа ім. А.Э Марфіцкага»).

2 месца

Труханенка Ірына (ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Сянно ім. А.К.Касінцава»),

Гукава Таццяна (ДУА «Багушэўская санаторная школа-інтэрнат»).

3 месца

Бабкоў Аляксандр (ДУА «Яноўская ЯСБШ ім. Н.Л. Цурана»).

Намінацыя «Сярод харавых калектываў»

1 месца — харавы калектыў «Спяваючыя сэрцы» (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Сянно ім. А.К.Касінцава»)

Па выніках галасавання прысутных у зале, прыз глядацкіх сімпатый быў уручаны Гаспаровічу Сяргею з Багушэўскага ясляў-сада

Калектыву ДУА «Ходцаўская ЯССШ» быў уручаны спецыяльны прыз райкама прафсаюза як установе, якая прадставіла на фестываль чатыры нумары, якія занялі першыя месцы ў розных намінацыях.

Акрамя гэтага, спецыяльныя прызы ад грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» атрымалі:

харавы калектыў «Спяваючыя сэрцы» (ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Сянно ім. А.К.Касінцава»)

Ткачэнка Ніна (ГУДА) «Сенненскі РЦДіМ»),

Броўка Святлана (ДУА «Яноўская ЯСБШ імя Н.Л. Цурана»),

група «Дыскатэка 80-х» (ДУА «Студэнкаўская ЯССШ імя П.Л. Бабака»).








Дзелавое супрацоўніцтва
Апытанне
Што для Вас найбольш важна ў вашай працы (будучай працы)?
back_pattern