контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Разам за бяспеку грамадзян

28 октября 2022

Разам за бяспеку грамадзян

У рамках акцыі «За бяспеку разам» работнікі Сенненскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях ўзмацнілі прафілактычную працу з насельніцтвам і актывізавалі працу назіральных камісій. Асноўны ўпор робяць на домаўладанні адзінокіх, інвалідаў, адзінока пражываючых грамадзян.

Пры наведванні домаўладанняў работнікі МНС асаблівую ўвагу звяртаюць на стан пячнога ацяплення і электраправодкі ў домаўладаннях, недапушчальнасці захоўвання пажаранебяспечных матэрыялаў на гарышчах дома. Распавядаюць пра тое, як зберагчы сваё домаўладанне ад пажараў, правілы эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў, а таксама ў чарговы раз расказваюць пра карысць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Таксама прадстаўнікі МНС нагадваюць прысутным патрабаванні пажарнай бяспекі для жылых дамоў і прылеглых да іх тэрыторый. Акцэнтуюць увагу на тым, што з надыходам асенне-зімовага перыяду часта прычынай узнікнення пажараў з'яўляецца парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення, электраправодкі і заклікаюць грамадзян не адкладаць рамонт электраправодкі, пячнога ацяплення на будучыню, а загадзя падумаць аб сваёй бяспецы і бяспецы блізкіх.