контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У Сенненскім ДРБУ-146 працаваць і адпачываць — камфортна!

18 марта 2011

У Сенненскім ДРБУ-146 працаваць і адпачываць — камфортна!

Калектыў ДРБУ-146 заняў трэццяе месца ў абласным галіновым аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Лепшая арганізацыя 2010 года па добраўпарадкаванні вытворчых баз і замацаванай тэрыторыі». І гэта невыпадкова. Толькі за мінулы год былі адрамантаваны памяшканне заправачнай станцыі, кабінет аховы працы. Зараз аднаўляецца будынак бытавога корпуса, у якім будуць раздзявальня, душавая, туалет, пральня, спартыўная зала і пакой для прыёму ежы.

 Прыемна радуе вока і зона для адпачынку, што размясцілася каля адміністрацыйнага будынку. Тут з’явіліся пешаходныя дарожкі, альтанка і, нават,  фантан.

 Ствараюцца ўмовы працы і на асфальтабетонным заводзе (АБЗ). Нядаўна тут запрацавала лазня, якую з задавальненнем наведваюць рабочыя завода. Завяршылася рэканструкцыя будынка АБЗ і вагавай.

 На дасягнутым малады кіраўнік ДРБУ-146 Дзмітрый Аленчанка спыняцца не збіраецца. Ён упэўнены, што ад тых умоў, у якіх прыходзіцца працаваць чалавеку залежыць і вынік работы. Таму і ўдзяляе вялікую ўвагу добраўпарадванню тэрыторыі і памяшканняў, а таксама адпачынку сваіх людзей.

Кацярына КАРПОВІЧ