Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
13 июня 2012
У Дзень моладзі на Сенненшчыне зладзяць бітву ды-джэяў
Самыя актыўныя і крэатыўныя ды-джэі Сенненшчыны змогуць паўдзельнічаць у конкурсе «Бітва ды-джэяў», які адбудзецца 24 чэрвеня на цэнтральнай плошчы г.Сянно. Дэвіз вечарынкі «Танцуй пад рытмы лета!».
Аддзелы па справах моладзі, культуры райвыканкама, раённы камітэт ГА «БРСМ» запрашаюць ды-джэяў і танцавальныя калектывы (не больш 2-х чалавек) ад 15 да 31 гадоў прадставіць сваю музычную праграму (форма падачы вольная, 30 хвілін) адпаведнай тэматыкі заяўкай аб сабе (сцэнічны псеўданім, кароткая характарыстыка стылістыкі сваёй праграмы).
Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня ў аргкамітэт конкурсу на адрас: г.Сянно, вул. К.Маркса, 2, каб.30, тэл. 4-19-37. У заяўцы трэба ўказаць, на якіх гукавых носьбітах працуе ды-джэй (МD,CD, вініл), дадатковае абсталяванне, калі патрабуецца (прафесіянальны камп’ютар, сінтэзатар і інш.) — трэба прывезці з сабой. Аргкамітэт конкурсу забяспечвае абсталяваннем, якое мае раённы Дом культуры. Электронную версію заяўкі неабходна выслаць на адрас senrk@tut.by.
Жараб’ёўка канкурсантаў адбудзецца 18 чэрвеня ў 18.00 у раённым Доме культуры.
Ірына ГАРБАЧОВА