контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У Багушэўскім лясгасе правялі “чэмпіянат свету” сярод лесарубаў

11 июня 2012

У Багушэўскім лясгасе правялі “чэмпіянат свету” сярод лесарубаў

Яны гэта даказалі на конкурсе, які быў арганізаваны Багушэўскім лясгасам па Правілах чэмпіянату свету сярод лесарубаў, распрацаваных міжнароднай асацыяцыяй гэтых спаборніцтваў. Удзел у ім прынялі прадстаўнікі ўсіх лясніцтваў. А вось лепшыя прафесійныя навыкі ў спаборніцтвах прадэманстравалі Анатоль Цярэшчанка, вальшчык лесу Какоўчынскага лясніцтва, які заняў першае месца, і Леанід Дуранкоў, ляснік гэтага ж лясніцтва. Трэці вынік паказаў Андрэй Радкевіч, які працуе вальшчыкам ва Ульянавіцкім лясніцтве.

Лепшы вальшчык лесу Багушэўскага лясгаса працуе па спецыяльнасці ўсяго 6 гадоў. Тым не менш ён ужо асвоіў скандынаўскі метад валкі лесу, які дазваляе працаваць без напарніка, дабівацца высокіх вытворчых паказчыкаў. Анатоль не раз удзельнічаў і перамагаў, праўда, як юніёр, у абласных прафесійных конкурсах.  Ён не хавае, што гэта сапраўды мужчынская спецыяльнасць прывабіла яго ў першую чаргу магчымасцю добра зарабляць. Хоць работа ў лесе фізічна цяжкая ў любую пару года. Так, на работу работнікаў лясгаса звычайна возяць на аўтамабілі, а вось Цярэшчанка на працу дабіраецца на кані, а бывае і пешшу, ці на веласіпедзе.  Пілу, начынне да яе ў лесе не кінеш. Кожны раз іх трэба забіраць з сабой, дастаўляць да месца працы.

«Добра зарабіць можна і на нашых прафесійных конкурсах. Лепшы вальшчык Міністэрства штогод атрымоўвае ў якасці прыза міні-трактар. На абласных конкурсах у якасці прызоў выступае складаная бытавая тэхніка», — расказвае Таццяна Шугальская.

За іх і пазмагаецца Анатоль Цярэшчанка ў абласным конкурсе вальшчыкаў лесу.

Л. ІЎЕЎ