контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шлюбаў усё больш

20 февраля 2012

Шлюбаў усё больш

Пры гэтым рост наглядаецца на працягу ўсіх апошніх гадоў. Калі ў 2008 годзе быў зарэгістраваны 151 шлюб, у 2009 — 175, то ў 2010 — 186, 2011 — 206. Цікава, што летась 4 жаніхі і 3 нявесты мелі ўзрост звыш 60 гадоў. Шлюбны ўзрост зніжаўся толькі адной асобе. Найчасцей — 46 % мужчын і 58 % жанчын — ствараюць сям’ю да 25 гадоў, 34 % мужчын і 26 % жанчын — ва ўзросце 26 і 35 гадоў, 70 пар бралі шлюб упершыню.

Летась зарэгістравана 8 шлюбаў з іншаземцамі і адной асобай без грамадзянства. Найчасцей у Сенненскім раёне шлюб бяруць грамадзянне Расіі і Украіны.

На жаль, сямейныя пары не толькі ствараюцца. У 2011 годзе на падставе рашэнняў судоў скасавана 89 шлюбаў, ці 43 на 100 утвораных. Заўважым, што ў 2000 годзе на 100 шлюбаў прыходзілася 92 скасаванні, у 2001 — 87.

Асноўнай прычынай, якая разбурае сям’ю, застаецца п’янства мужчын. Аднак у апошнія гады ўсё часцей суды задавальняюць заявы аб скасаванні шлюбаў па прычыне жаночага алкагалізму. Часцей сталі разбурацца сямейныя саюзы па прычыне адсутнасці агульных інтарэсаў і поглядаў на жыццё, узаемапаразумення, непрыязных адносін, страты пачуццяў. Сустракаюцца выпадкі, калі сям’я распадаецца, бо муж не падтрымлівае яе матэрыяльна, не прымае ўдзел у сямейным жыцці, выхаванні дзяцей, або па прычыне амаральных паводзін аднаго з сужэнцаў.

Як бачна, дэмаграфічная сітуацыя ў параўнанні з пачаткам новага стагоддзя некалькі палепшылася: змяншаецца колькасць памерлых, больш стала рэгістравацца шлюбаў і нараджэнняў дзяцей, менш скасоўваецца шлюбаў. Тым не менш яна застаецца складанай і патрабуе вырашэння многіх сацыяльных праблем.

Вольга МЯЛЕШКА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама