контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Сардэчная прычына

20 февраля 2012

Сардэчная прычына

Сярод прычын, што выклікаюць смерць, першае месца (50 %) займаюць хваробы сістэмы кровазвароту (інсульт, ішэмічная хвароба сэрца, сардэчна-сасудзістая недастатковасць, хранічная недастатковасць крывазвароту). Другое месца ў структуры смяротнасці належыць старасці. У агульнай колькасці памерлых 15 % складаюць асобы, узрост якіх дасягнуў 80 гадоў і больш. Новаўтварэнні, пухліны, у тым ліку злаякасныя — таксама даволі распаўсюджаная прычына смерці.

Застаецца высокай смяротнасць па прычыне атручэння алкаголем. Пры гэтым усё часцей ад гэтага паміраюць жанчыны: у 2008 годзе алкаголем атруцілася 15 жыхароў раёна, сярод іх жанчын было дзве, у 2009 — адпаведна 15 і 4, у 2011— 16 і 6.

Шмат сенненцаў завяршаюць жыццёвы шлях у працаздольным узросце. Па райцэнтры гэта 23 % ад агульнай колькасці памерлых, па Багушэўску — 36 %, сельскай мясцовасці — 21. Сярод названай катэгорыі памерлых таксама пераважаюць мужчыны. Так, летась з 28 жыхароў Сянно іх было 24, з 26 багушэўцаў — 22. У працаздольным узросце жыхары раёна найчасцей гінуць ад знешніх прычын: ў ДТЗ, на пажары, утапіліся — 25, з прычыны алкагольнага атручэння — 16, скончылі жыццё самагубствам —15.

Вольга МЯЛЕШКА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама