контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Самыя маладыя вучоныя жывуць на Сенненшчыне

24 мая 2011

Самыя маладыя вучоныя жывуць на Сенненшчыне

5-ы раённы конкурс доследных работ і праектаў малодшых школьнікаў «Я — даследчык!» прайшоў у сенненскай СШ №2.

Першыя крокі ў навуку малышы робяць з дапамогай бацькоў і настаўнікаў. Іх цікавяць прырода, паводзіны жывёл, казачныя персанажы, а таксама гісторыя роднага краю.

Цэлы год яны вывучаюць браную тэму, а потым прадстаўляюць сабраны матэрыял на суд журы. На гэты раз удзел у конкурсе прынялі 25 работ. У фінал жа выйшлі 14, аўтары якіх сабраліся разам, каб абараніць свае працы і падзяліцца вопытам.

На працягу трох гадзін малышы па-даросламу расказвалі пра свае даследаванні, прадстаўлялі слайд-шоу і ілюстрацыі.  За работу «Хто працаваць рады, той хлебам будзе багаты» дыпломам першай ступені ўзнагароджаны творчы калектыў вучняў 4″А» класа сенненскай ДАСШ №1.

Цікавыя даследаванні атрымаліся ў Дар’і Шабалінай з 2-й сенненскай школы і Алёны Валодзькінай з Машканскай дзіцячы сад-школы.  Дар’я даказала, што адна з самых разумных птушак — варона. А Алёна ў інкубатары выводзіла куранят. Абедзве дзяўчынкі атрымалі дыпломы другой ступені.

Нядрэнна папрацавалі Аліна Сіповіч і Вікторыя Лясніцкая (багушэўская ДАСШ №1), Андрэй Шубко (сенненская ДАСШ №2), Нікіта Карніцкі (багушэўская ДАСШ №2), якія ўзнагароджаны дыпломамі трэцяй ступені.

Як прызналіся канкурсанты, весці навуковую работу ім падабаецца. Напрыканцы мерапрыемства яны паабяцалі, што і надалей будуць цікавіцца тым, што побач з імі,  развівацца творча.

Кацярына КАРПОВІЧ