30 ліпеня, Сянно /Уласн. інф./ На базе Полыменскай сельскай бібліятэкі прайшоў выязны семінар «Спявай, звіні Купалаўская ліра» для бібліятэчных работнікаў раёна. Выбар тэмы для абмеркавання невыпадковы. Непрацяглы перыяд жыцця Янка Купала правёў у Беліцы ў маёнтку Свяцкіх. Да таго ж сёлета краіна адзначае 130-годдзе з дня нараджэння Купалы і Коласа.