контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

На Сенненшчыне вызначылі лепшых сейбітаў

1 июня 2011

На Сенненшчыне вызначылі лепшых сейбітаў

Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама сумесна  з райкамам прафсаюза работнікаў АПК і аддзелам ідэалагічнай работы падвялі вынікі раённага спаборніцтва, што было арганізавана  на час правядзення веснавых палявых работ.

Сярод гаспадарак пераможцам прызнана дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас імя Машэрава».

У індывідуальным спаборніцтве на сяўбе лепшыя вынікі паказалі Васіль Дубавец з ААТ «Бяленева», які засеяў насеннем яравых культур 993 гектары, Аляксандр Пагарэльскі з ААТ «Сінягорскае» (894) і Міхаіл Фаміноў з КУСГП імя Гараўца (842). На падрыхтоўцы глебы стараннем вызначыліся Дзмітрый Рабушка з КУСГП «Полымя» (ён падрыхтаваў 850 гектараў глебы), Аляксандр Пачко (833) – ААТ «Сенненскі райаграсервіс» і Пётр Шарац (819), які працуе  ў ААТ «Бяленева». Сярод тых, хто быў заняты на ўнясенні мінеральных угнаенняў, тройка пераможцаў выглядае так: Алег Андрэеў — механізатар ААТ «Какоўчына» (2336), Віктар Сакалоўскі  — ААТ «Ульянавічы» (2260) і Васіль Зарубіцкі — КУСГП «Полымя» (1912).

Л.Іўеў