Сустрэчы з жыхарамі
сельскіх населеных пунктаў прайшлі ва ўсіх вёсках. Праблемы, на якія
вяскоўцы акцэнтавалі ўвагу, занатаваны, складзены пратакол даручэнняў
старшыні райвыканкама па іх ухіленні.
Па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” 3 ліпеня
праводзіцца дзіцячы конкурс–дэфіле “Маленькая прынцэса”. У час яго юныя
прыгажуні ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў змогуць прадэманствраваць свае
лепшыя ўборы, аксесуары, прычоскі. Журы будзе ўлічваць таксама ўменне
трымацца на сцэне, пластыку і грацыю.