Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
10 августа 2012
Каліфарнійская забава прыжылася на сенненскім пясочку
10 жніўня, Сянно /Уласн. інф./ На тэрыторыі Сенненскай школы-інтэрната прайшоў турнір па пляжным валейболе. Радзімай гэтага віду спорту лічыцца Каліфорнія (ЗША), на пляжах якой у пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя ўпершыню з’явіліся валейбольныя пляцоўкі. На Сенненшчыне афіцыйна ў пляжны валейбол сталі гуляць чатыры гады таму.

У пляжным валейболе, апрача традыцыйных для валейбалістаў якасцей, патрабуюцца асаблівая атлетычнасць і вынослівасць. На пяску спартсменам даводзіцца здзяйсняць неверагодныя скачкі і рыўкі.
Матчы, у якіх замена гульцоў не прадугледжана, бо ў камандзе 2 чалавекі, часта праходзяць ва ўмовах высокай тэмпературы паветра, пры яркім сонцы, моцным ветры.
У сёлетнім турніры па пляжным валейболе прынялі ўдзел 6 моладзевых каманд (да сарака гадоў) і 3 — старэйшых узростаў. Былі спартсмены і з Віцебскага раёна. Спаборніцтвы праходзілі на дзвюх пляцоўках. У напружанай барацьбе ў першай узроставай групе перамоглі Рустам Хасанаў і Аляксей Бакуноў. Другое месца «ўзялі» Аляксандр Селіванаў і Уладзімір Кісліцын. Трэцяе — Аляксандр Івашкоў і Аляксандр Волк. У старэйшай узроставай групе першымі сталі Генадзь Труханенка і Уладзімір Гардзюк, другімі — Анатоль Рыбчанка і Аляксей Анучкін, трэцімі — каманда Сенненскага льнозавода. Узнагародамі для пераможцаў сталі медалі, якія набылі на ўласныя сродкі арганізатары — аматары валейболу.
Ірына ГАРБАЧОВА