контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Як павысіць нараджальнасць на Сенненшчыне? Дэпутаты чакаюць прапаноў ад сенненцаў

18 июня 2012

Як павысіць нараджальнасць на Сенненшчыне? Дэпутаты чакаюць прапаноў ад сенненцаў

29 чэрвеня гэтага года мае адбыцца сесія Сенненскага  раённага Савета дэпутатаў, на якой мяркуецца разгледзець дэмаграфічную сітуацыю ў раёне і меры па яе стабілізацыі. Адзначаная праблема стаіць даволі востра: колькасць насельніцтва ў рэгіёне пастаянна змяншаецца. Дастаткова сказаць, што некалі ў агульнаадукацыйных школах Сенненскага раёна навучалася звыш пяці тысяч дзяцей, сёння — практычна ў два разы менш.

Для падрыхтоўкі пытання да разгляду на сесіі ўтворана рабочая група, у састаў якой уключаны прадстаўнікі розных раённых службаў, арганізацый, устаноў, якія ў той ці іншай ступені звязаны з праблемамі дэмаграфіі. Ім прапанавана вывучыць і прааналізаваць прычыны, што вядуць да пагаршэння дэмаграфічнай сітуацыі, правесці сацыялагічныя апытанні з тым, каб ведаць грамадскую думку на гэты конт, зрабіць вывады, а галоўнае выпрацаваць меры для выпраўлення становішча.

 Пажадана, каб свае думкі і прапановы яшчэ да прыняцця нейкага канкрэтнага рашэння сесіяй, выказалі дэпутаты Саветаў пярвічнага ўзроўню, прадстаўнікі грамадскасці. Канструктыўныя прапановы дапамогуць дэпутатам райсавета выпрацаваць канкрэтны і дзейсны дакумент, накіраваны на паляпшэнне дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне. Пісьмовыя  прапановы можна накіроўваць на адрас раённага Савета дэпутатаў, рэдакцыі раённай газеты «Голас Сенненшчыны», а таксама перадаваць вусна па тэлефонах: 4-24-48, 4-12-57.