контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

«Экстры» на Сенненшчыне прыбаўляецца

13 апреля 2011

«Экстры» на Сенненшчыне прыбаўляецца

Па выніках работы за першы квартал бягучага года грамадскія вытворцы малака зрабілі чарговы крок у напрамку паляпшэння яго якасці. У агульным аб’ёме рэалізаванай прадукцыі гатункі «экстра» і вышэйшы склалі 92,2%. Летась за адпаведны перыяд гэты паказчык раўняўся 65%. У сакавіку прыведзеныя вышэй лічбы выглядалі наступным чынам: 94,3%, 64,7%.

Прыкметны рост наглядаецца ў вытворчасці і рэалізацыі малака гатунку «экстра». У цэлым па раёне яго доля ў сакавіку склала 48,2%. Малако такой якасці на Аршанскі МК паступала з усіх акцыянерных таварыстваў і ўнітарных сельгаспрадпрыемстваў, акрамя ААТ «Какоўчына». Пры гэтым значную долю малака найвышэйшай якасці рэалізуюць не толькі прызнаныя лідары ДП «Саўгас імя Машэрава», ПП «Дружбінец», але і «Пурплева», «Кругляны», КУСГП імя Гараўца. У сакавіку гэтыя паказчыкі ў «Пурплева» складалі 61,7%, у «Дружбінцы» — 50,3%.

— Малака гатунку «экстра» можа і павінна быць больш. На нашых фермах для гэтага створаны ўсе неабходныя ўмовы, — лічыць Зоя Конышава, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі.

Сенненскі раён па якасці малака даўно займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. У той жа час жывёлаводам так і не ўдалося дасягнуць па «экстры» паказчыка 50 % ад агульнай рэалізацыі. Віну за гэта павінны ўзяць на сябе перш за ўсё спецыялісты галіны, кіраўніцтва ААТ «Какоўчына». У гаспадарцы да гэтага часу не навучыліся атрымліваць «экстру». Больш таго, у сакавіку на Аршанскі МК з Какоўчына паступіла вышэйшым гатункам толькі 38,9% малака, астатняе — першым.

Яшчэ адным дасягненнем вытворцаў малака трэба лічыць адсутнасць фактаў фальсіфікацыі прадукцыі. Палепшыўся рацыён кармлення жывёлы. У сакавіку ніжэй базіснай тлустасці прадукцыю атрымлівалі толькі ў ААТ «Ульянавічы», «Сінягорскае», унітарных сельгаспрадпрыемствах «Полымя» і імя Данукалава.

Малако было і застаецца для гаспадарак галоўнай фінансавай крыніцай. Значыць, трэба імкнуцца пазбягаць страт пры яго рэалізацыі.

Аляксандр Лазюк