контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Дзе я правёў лета?

9 августа 2011

Дзе я правёў лета?

«Дзе я правёў лета?»— на гэтае пытанне 60 юных сенненцаў без разваг адкажуць: «У «Юніёры»!».
Аднайменны летнік арганізаваны раённым камітэтам ГА «БРСМ» сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС. Сярод адпачываючых нямала дзетак з неблаганадзейных сем’яў, выхаванцаў сацыяльнага прытулка, «цяжкіх»  падлеткаў, для якіх лагер стаў добрай альтэрнатывай вуліцы і сямейным праблемам.

Тут няма шматпавярховых карпусоў, сучасных спартыўных комплексаў, пяціразовага харчавання. Выгоды з ліхвой кампенсуе рамантыка паходнага жыцця. На беразе возера Сенненскае, непадалёку ад вёскі  Свабодная, размясціўся сапраўдны палатачны гарадок. Увесь быт наладжваюць самі падлеткі: пад наглядам старэйшых калег з ваенна-спартыўнага гуртка «Спарта» вучацца ставіць палаткі, гатаваць на вогнішчы ежу.

Кожны дзень «юніёрцаў» распісаны па хвілінах. Футбол, валейбол, крос, ваенна-патрыятычная гульня «Зарніца», разнастайныя творчыя конкурсы — выхаванцам летніка ёсць  дзе праявіць свае таленты. З любімых  заняткаў — рыбалка.

Аднак не толькі забавамі ды гульнямі насычаны дзянькі ў «Юніёры», але і карыснай працай. Падлеткі актыўна ўдзельнічаюць у праполцы суседніх фермерскіх палеткаў. Іх гаспадары ў адказ дапамагаюць правіянтам. Прадуктамі харчавання, у тым ліку свежай гароднінай, забяспечваюць ужо пастаянныя сябры «Юніёра» СФГ Лапеха і фірма «Аграмагнат».

Намаганнямі «юніёрцаў» добраўпарадкавана прыбярэжная паласа. Падлеткі ачысцілі бераг ад смецця, устанавілі лавачкі, малыя архітэктурныя формы і, нават, абсталявалі валейбольную пляцоўку.

На днях у «Юніёры» стартавала другая змена. Ужо новыя хлопчыкі і дзяўчынкі працягнуць добрыя справы сваіх папярэднікаў і атрымаюць выдатную порцыю летняга адпачынку.                      

Вольга БАНДАРЭВІЧ