контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Английский язык на Сенненщине изучают с детского сада

24 февраля 2012

Английский язык на Сенненщине изучают с детского сада

У дзіцячым садку №2 г.Сянно створаны гурток, дзе малышоў (на платнай аснове) знаёмяць з англійскай мовай. Адзін раз у тыдзень  у  форме гульні   дзеці  на працягу 30 хвілін знаёмяцца з замежнымі словамі. У групе 11 дашкольнікаў — ад 4-х да 6-ці гадоў. З-за рознаўзроставага складу крыху больш увагі даводзіцца ўдзяляць малодшым, гаворыць Марына Кажарская, якая і арганізоўвае заняткі.
  
Марына Юр’еўна выкладае замежную мову ў пачатковых класах СШ №2. Праца з выхаванцамі садка — першая такога роду яе настаўніцкая практыка. Асноўная задача пры вывучэнні замежнай мовы ў дашкольным узросце не столькі навучыць, колькі сфарміраваць пазітыўныя адносіны да яе. З цягам часу цікавасць  да заняткаў перарасце  ва ўстойлівую патрэбнасць, упэўнена Марына Юр’еўна.
  
Матэрыял для заняткаў  настаўніца знаходзіць сама. Развучвае з дзеткамі вершы, песні, у  якіх ключавое слова гучыць на англійскай. Выкарыстоўвае і наглядны матэрыял (малюнкі). Улічвае Марына Юр’еўна і ўзрост дзетак, якім складана спакойна выседзець нават 20 хвілін. Таму на занятках імкнецца прымяняць  ігравыя метады работы. Напрыклад,  размінкі — воплескі ў далоні, скачкі, хадзьба.  абавязкова пры гэтым  вымаўляюцца нейкія англійскія словы словы. Настаўніца заўсёды прыдумвае нешта новенькае, актывізуючы фантазію і прыродную цікаўнасць выхаванцаў.
  
Як сцвярджаюць спецыялісты, пачынаць выкладаць замежныя мовы дзецям лепей ва ўзросце  трох-чатырох гадоў, калі яны здольны засвойваць вялікую колькасць інфармацыі.
 
Ала ЯКАЎЛЕВА