20 жніўня, Сянно /Уласн. інф./ У адпаведнасці з праграмай рэканструкцыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых ферм, ААТ «Сенненскі райаграсервіс» наладзіла вытворчасць арачных збудаванняў. Зараз узводзіцца арачнік для ўласных патрэб памерам 17 х 81 м (для ўтрымання жывёлы). Ён складаецца з 28 металічных арак, зверху будзе нацягвацца тэнтавая тканіна.