Акрамя традыцыйных батонаў і палюбіўшыхся многім спажыўцам гатункаў хлеба “Паланга” , “Зарэчны”, іншай прадукцыі, хлебапёкі прапаноўваюць пакупнікам “Рулецік з кавай”, “Булачку фруктовую”, “Булачку з тварагом” і інш. На розныя ўрачыстасці на заказ могуць выпекчы святочныя караваі. Новую прадукцыю ацаніў сенненскі пакупнік. На раённым свяце “Дажынкі” хлебабулачныя вырабы карысталіся попытам і разышліся на “ура”.