контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

1 кастрычніка стартуе Сенненскі марафон

20 сентября 2011

1 кастрычніка стартуе Сенненскі марафон

Згодна з палажэннем, 23 Сенненскі прабег памяці Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы П.М. Машэрава сёлета праводзіцца 1 кастрычніка. Рэгістрацыя ўдзельнікаў, а імі могуць стаць грамадзяне Рэспублікі Беларусь і краін СНД любога ўзросту, пачнецца ў 8-00 у фае РДК. Старт будзе дадзены ў 11-00 з цэнтральнай плошчы Сянно. На дыстанцыі  1 км сіламі могуць памерацца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце да 9 гадоў; 3 км — хлопчыкі і дзяўчынкі 10-11, 12-13, 14-15 гадоў; 5 км — юнакі і дзяўчаты 16-18 гадоў, мужчыны і жанчыны — 36-50 гадоў, мужчыны і жанчыны старэй 50 гадоў; 10 км — мужчыны і жанчыны 19-35 гадоў. Права выступіць па-за конкурсам  маюць усе жадаючыя на любой дыстанцыі.

Пераможцы і прызёры на кожнай дыстанцыі ўзнагароджваюцца каштоўнымі прызамі і дыпломамі. Кожны ўдзельнік прабегу, які закончыць дыстанцыю, на фінішы атрымае памятны вымпел. Каштоўнымі прызамі будуць узнагароджаны самы юны і самы сталы ўдзельнік прабега, якія фінішуюць. Узнагароджанне будзе праводзіцца ў тым выпадку, калі на кожнай дыстанцыі, у кожнай узроставай групе будзе стартаваць не менш 5 удзельнікаў.

Сёлетні прабег абяцае выліцца ў сапраўднае свята не толькі для спартсменаў. З 9 гадзін пачнуць працаваць гандлёвыя кропкі, моладзевыя і спартыўныя пляцоўкі, дзіцячыя атракцыёны, будзе арганізавана выстаўка-продаж сувенірнай прадукцыі. Работнікі культуры абяцаюць арганізаваць з 9-30 да 10-30 і з 11-45 да 12-15 канцэрт. Будзе праводзіцца  латарэя»Шчаслівы нумар».

Урачыстае адкрыццё прабегу пачнецца ў 10-30, узнагароджанне пераможцаў і прызёраў пройдзе ў 12-30. Ну а тых, каму да гэтай пары ўсё яшчэ будзе не хапаць станоўчых уражанняў і эмоцый, запрашаюць на футбол: у 13-00 на гарадскім стадыёне сустрэнуцца каманды «Ветэран» г. Сянно і «Ветэран» г. Віцебск.