контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Зімы апошніх гадоў не адрозніваюцца ўстойлівым надвор'ем

15 декабря 2015

Зімы апошніх гадоў не адрозніваюцца ўстойлівым надвор'ем

Зімы апошніх гадоў не адрозніваюцца ўстойлівым надвор'ем. За кароткім паніжэннем тэмпературы звычайна наступае працяглая адліга, якая знішчае снег, парушае ледастаў на вадаёмах.

Зімы апошніх гадоў не адрозніваюцца ўстойлівым надвор'ем. За кароткім паніжэннем тэмпературы звычайна наступае працяглая адліга, якая знішчае снег, парушае ледастаў на вадаёмах.

У сувязі з гэтым раённы выканаўчы камітэт выдаў спецыяльнае распараджэнне. Згодна з ім жыхарам і гасцям раёна забараняецца выходзіць на вадаёмы, пакрытыя лёдам, таў¬шчыня якога не дасягнула 7 сантыметраў. Зацікаўленыя службы абавязаны правесці акцыі па папярэджванні няшчасных выпадкаў, арганізаваць поўнамаштабную растлумачальную работу аб неабходнасці захавання мер бяспекі на лёдзе. Прафілактычнай работай зоймуцца ў школах, дашкольных установах. І не толькі з дзецьмі, але і з бацькамі. З рыбакамі-экстрэмаламі будуць працаваць сябры таварыства выратавання на водах, супрацоўнікі РАУС і РАНС. Работа з імі не абмяжуецца гутаркамі. Выхад на тонкі лёд з'яўляецца парушэннем адміністрацыйнага заканадаўства.