контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

ЗІМНІ ДЗЯНЁК ЗАВЕ НА КАТОК

12 января 2016

ЗІМНІ ДЗЯНЁК ЗАВЕ НА КАТОК

З прыходам сапраўднай зімы сенненцы пачалі актыўна адпачываць на свежым паветры.

З прыходам сапраўднай зімы сенненцы пачалі актыўна адпачываць на свежым паветры.

Аматары пакатацца на лыжах і санках звычайна ідуць у Парк 40-годдзя Перамогі. Тут наладжаны пракат лыж. На вуліцы Перамогі, дзе заліты каток, на пракат можна ўзяць канькі.

У выхадныя і святочныя дні пункты выдачы лыж і канькоў працуюць з 11.00 да 20.00, у буднія дні лыжы можна ўзяць з 17.00 да 20.00, канькі — з 15.00 да 20.00. Кошт пракату за гадзіну складае 15 тысяч рублёў, 30 хвілін — 10 тысяч рублёў. Той, хто прыйдзе на каток са сваім інвентаром заплоціць за лед 5 тысяч рублеў.

Прыйсці са сваімі канькамі на лядовую пляцоўку селета змогуць і багушэўцы. Залілі пад каток дзве пляцоўкі і ў аграгарадку Машканы. Дзейнічае каток і пры Машчонскай школе. Рэжым працы з 8.00 да 22.00. Канькі на пракат каштуюць 10 тысяч рублёў.

Ірына ХАСАНАВА