Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
27 декабря 2016
З дапамогай да парламентарыя. На Сенненшчыне пабываў Анатолій Анюхоўскі
На Сенненшчыне пабываў Анатолій Анюхоўскі, які прадстаўляе Талачынскі, Сенненскі і Чашніцкі раёны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён запрасіў на прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
На Сенненшчыне пабываў Анатолій Анюхоўскі, які прадстаўляе Талачынскі, Сенненскі і Чашніцкі раёны ў Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Ён запрасіў на прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Гэтай магчымасцю скарыстаўся Анатолій Шадзянкоў. Сенненскі пенсіянер не першы раз праз прадстаўнікоў заканадаўчай галіны ўлады спрабуе зменшыць для прыватных уласнікаў аўтамабіляў “ІЖ-2715”, вядомы ў народзе як “каблучок”, дарожны збор. Справа ў тым, што транспартны сродак класіфікуецца як грузавы.
Анатоль Шадзянкоў лічыць устаноўленую суму несправядліва высокай. Аргументы зразумелыя: аўтамабіль, у прыватнасці яго, эксплуатуецца мала, ды і то пераважна на прасёлачных, лясных дарогах. На думку сенненца, суму дарожнага збору найбольш мэтазгодна было б налічваць ад аб’ёма спажытага паліва.
Зварот пенсіянера зарэгістраваны. Ён атрымае аргументаваны адказ. Але трэба мець на ўвазе, што Савет Рэспублікі не мае права заканадўчай ініцытывы. А ўсе ранейшыя звароты Анатолія Іванавіча, якія накіроўваліся ў прыватнасці па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў ранейшага склікання Нацыянальнага сходу Аляксандра Папкова ў Міністэрства транспарту, Міністэрства па падатках і зборах, Міністэрства ўнутраных спраў, жаданага для заяўніка выніку не прынеслі.
Аляксандр ЛАЗЮК http://www.senno.by