Абмалот збажыны на 1710 гектарах у ААТ “Студзёнка” сёлета правядуць восем зернеўборачных камбайнаў. А калі прыплюсаваць 187 гектараў азімага і яравога рапсу, то атрымліваецца даволі значная нагрузка на ўборачны агрэгат – 237 гектараў.
Пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вядзецца падрыхтоўка асновы поля. Аснашчэнне пляцоўкі футбольнымі варотамі, штучным пакрыццём і металічнай агароджай будзе весціся за кошт СТАА «НТС».