Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
22 января 2016
У Сенненскім раёне праведзена комплекснае мерапрыемства "Падлетак"
Летась на тэрыторыі Сенненскага раёна падлеткамі былі здзейснены два крымінальныя злачынствы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся 59 непаўналетніх.
Летась на тэрыторыі Сенненскага раёна падлеткамі былі здзейснены два крымінальныя злачынствы, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся 59 непаўналетніх.
— Злачынствы насілі карыслівы характар. Крадзяжы асабістай маёмасці былі здзейснены ў райцэнтры вучнямі дзяржаўных устаноў адукацыі, — удакладніла Вольга Хацько, старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС. Адміністрацыйны кодэкс падлеткі найчасцей парушалі з’яўляючыся ў п’яным выглядзе ў грамадскіх месцах, ужываючы алкаголь у нявызначаных месцах. Пакаранні накладваліся за дробнае хуліганства, дробны крадзеж, за курэнне ў забароненых месцах.
Каб папярэдзіць уцягненне непаўналетніх у супрацьпраўныя дзеянні сёлета, у пачатку бягучага года ў раёне праведзена спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Падлетак». Сваю ўвагу міліцыянеры і педагогі скіравалі на правядзенне растлумачальнай работы з падлеткамі і бацькамі, наведваліся ў месцы, дзе часта збіраюцца непаўналетнія. Не засталіся па-за ўвагай нават падвальныя і паддашкавыя памяшканні, пад’езды шматкватэрных дамоў, тэрыторыі, што прымыкаюць да аўтастанцыі і вакзала. Праведзены маніторынг работы аб’ектаў гандлю, гурткоў, спартыўных секцый і клубных фарміраванняў.