Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
Меню
20 января 2016
У Г.СЯННО АДКРЫЎСЯ МАГАЗІН РАЁННАГА СПАЖЫВЕЦКАГА ТАВАРЫСТВА «БЫТАВАЯ ТЭХНІКА»
У першы дзень работы новага магазіна пакупнікі набылі тавараў на сем мільёнаў рублёў. Першай пакупкай была электрабрытва, якую купілі для навагодняга падарунка.
У першы дзень работы новага магазіна пакупнікі набылі тавараў на сем мільёнаў рублёў. Першай пакупкай была электрабрытва, якую купілі для навагодняга падарунка.
А яшчэ «Бытавая тэхніка» прапануе сенненцам і гасцям райцэнтра халадзільнікі, газавыя пліты, пральныя машыны, пыласосы і многае іншае.
Пакупнікоў гасцінна сустракаюць загадчыца Ірына Гарбачова і вучань прадаўца Міхаіл Астрашаб.
Таццяна Буракова
На здымку: у гандлёвай зале магазіна «Бытавая тэхніка»