контакты
Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

У гэтыя дні ўдзельніцам ансамбля мажарэтак “Феерыя” раённага цэнтра дзяцей і моладзі было не да адпачынку<br />

5 июля 2017

У гэтыя дні ўдзельніцам ансамбля мажарэтак “Феерыя” раённага цэнтра дзяцей і моладзі было не да адпачынку<br />

Рыхтуючыся да галоўнага свята краіны, дзяўчаты штодня чаканілі крокі і сінхронна адбівалі барабанны дробат. Па традыцыі, выступленні барабаншчыц адкрываюць усё ўрачыстыя мерапрыемствы ў раёне. А напярэдадні Дня Незалежнасці, 2 ліпеня, дзяўчынкі ў мундзірах колераўсенненскай сімволікі прайшлі парадам па цэнтральнай вуліцы беларускай сталіцы

Рыхтуючыся да галоўнага свята краіны, дзяўчаты штодня чаканілі крокі і сінхронна адбівалі барабанны дробат.

Па традыцыі, выступленні барабаншчыц адкрываюць усё ўрачыстыя мерапрыемствы ў раёне.

А напярэдадні Дня Незалежнасці, 2 ліпеня, дзяўчынкі ў мундзірах колераўсенненскай сімволікі прайшлі парадам па цэнтральнай вуліцы беларускай сталіцы.

Сенненскім прыгажуням выпаў гонар узначаліць рэспубліканскае арт-шэсце, прысвечанае Дню вышыванкі. Гэта самае маладое нацыянальнае свята, арганізаванае па ініцыятыве БРСМ, у Беларусі адзначаюць другі раз. Калектывы, танцавальныя школы і прадстаўнікі ўсіх моладзевых субкультур з розных куткоў краіны ў нацыянальных касцюмах ці з элементамі беларускага арнаменту прайшлі парадам па праспекце Пераможцаў.

Тым часам пляцоўка ля Палаца спорту ператварылася ў арт-прастору. Тут удзельнікаў і гасцей свята чакалі выступленні беларускіх артыстаў, модныя паказы, флэшмобы і дэгустацыя нацыянальнай кухні.